Дыпломы і прэміі — пераможцам


Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза Сяргей Мікалаевіч Герасіменка ўручае дыплом механізатару ААТ “Кураполле-агра” Мікалаю Іванавічу Адынцу.

У складаных умовах праводзіліся сёлета веснавыя палявыя работы. З-за неспрыяльнага надвор’я расцягнуліся тэрміны сяўбы зерневых і іншых культур. Тым не менш механізатары большасці сельгаспрадпрыемстваў стараліся спаўна выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну. Дзейсным стымулам дабівацца высокай выпрацоўкі і выдатнай якасці на выкананні ўсяго комплексу веснавых палявых работ з’явілася спаборніцтва, арганізаванае ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Як і ў папярэднія гады, яно было накіравана на дасягненне высокіх працоўных паказчыкаў пры захаванні ўсіх агратэхнічных патрабаванняў, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, недапушчэнне парушэнняў правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Пасля таго, як з’явіліся ўсходы яравых, з удзелам спецыялістаў гаспадарак была дадзена ацэнка якасці апрацоўкі глебы, сяўбы, іншых работ. У лік пераможцаў увайшлі механізатары, якія выканалі ўмовы спаборніцтва і дасягнулі найвышэйшых выпрацовак. Другую вясну запар вызначыўся Віктар Іванавіч Маркоўскі з ААТ “Навасёлкі-Лучай”, які на МТЗ-1221 з РДУ-5 унёс мінеральныя ўдабрэнні на 4548 гектарах. Сярэдняя норма выпрацоўкі за дзень склала 237,5%. У механізатара ААТ “Ярэва-агра” Леаніда Ксаверавіча Нагановіча трактар “МТЗ-82” і агрэгат “МТТ-4У”, ён унёс мінеральныя ўдабрэнні на 1146 гектарах

Механізатар ААТ “Камайскі-агра” Сяргей Іванавіч Бразоўскі.

У веснавым полі вызначыўся яшчэ адзін механізатар ААТ “Навасёлкі-Лучай” — Сяргей Уладзіміравіч Гіль. На трактары “МТЗ-3022” з агрэгатам “Рубін” ён падрыхтаваў глебу на 1213 гектарах. На гэтай рабоце прызёрамі спаборніцтва сталі таксама Ігар Дзмітрыевіч Плотнікаў (679 га), Сяргей Іванавіч Бразоўскі (694 га) і Мікалай Іванавіч Адынец (955 га) з ААТ “Яна-віца-агра”, “Камайскі-агра” і “Кураполле-агра”.

На пасяўных агрэгатах “АПП-6Д” і “Лемкен” больш за ўсіх у раёне — на 790 і 527 гектарах адпаведна — пасеялі яравыя Васілій Алегавіч Чабуранаў з райаграсэрвісу і Віктар Іванавіч Чыпко з ААТ “Сцяг Перамогі-агра”

Механізатар ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс” Васілій Алегавіч Чабуранаў.

Пераможцаў спаборніцтва, большасць з якіх сёння ўжо працуюць на нарыхтоўцы кармоў, павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка і ўручыў ім дыпломы і грашовыя прэміі.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.