Гімн прагучаў у Паставах


Вячэрні канцэрт папулярнага эстраднага спевака Аляксея Хлястова, які прайшоў у другі дзень Міжнароднага фестывалю народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік”, сабраў на галоўнай плошчы горада сотні пры­хільнікаў яго творчасці.  Госць са сталіцы, які больш вядомы як лірычны выканаўца, парадаваў пастаўскую публіку рознымі песнямі  са свайго рэпертуару, а на развітанне пры актыўнай падтрымцы гледачоў  выканаў новы твор пад назвай “Беларусь”. Словы і музыку напісаў кампазітар, прадзюсер Анатолій Чэпікаў.

За некалькі дзён да канцэрта ў нашым горадзе гэта песня была прэзентавана на тэлеканале “Беларусь 1” як сімвал, гімн пятага Усебеларускага народнага сходу. Пастаўчанам у ліку першых пашчасціла пачуць яе і ацаніць новыя грані таленту Аляксея Хлястова як спевака грамадзянскай тэматыкі.

Аляксей Хлястоў шчыра падзякаваў гараджанам за цёплы прыём і адзначыў:

— На эксперымент, у выніку якога з’явілася песня “Беларусь”,  пайшоў з задавальненнем. Чаму б спеваку рамантычнага амплуа не выканаць гімн, прысвечаны такой важнай падзеі? Песня прыгожая, мне яна спадабалася. Калі гэта будзе карысна для грамадства і краіны, буду шчаслівы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.