На паўмесяца раней

Местная власть Сельское хозяйство

У гаспадарцы па нарыхтоўцы кармоў лідзіруе Віктар Сінкевіч.

На 27 чэрвеня ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Камайскі-агра” травы былі скошаны на 2435 гектарах, закладзена 13460 тон сенажу, што адпаведна на 635 гектараў і 4460 тон больш, чым было на такі час летась. Назапашана 564 тоны сена. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае ўжо амаль па 11 цэнтнераў кармавых адзінак.

— Летась уборку траў першым укосам мы завяршылі толькі ў сярэдзіне ліпеня, — расказваў дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Віктаравіч Сарапененка. — У гэтым годзе з работай на сенажацях управімся на паўмесяца раней. Калі не сапсуецца надвор’е, то да канца тыдня травы будуць скла¬дзены ў пракосы на ўсёй плошчы. Зможам закласці яшчэ каля 3000 тон сенажу і значна папоўніць запасы сена. Сена для грамадскага статка і ўласнай жывёлы вяскоўцаў, а таксама сянаж ва ўпакоўцы бу¬дзем нарыхтоўваць і з другога ўкосу траў.

Правядзенне зялёнага жніва ў больш раннія тэрміны ў першую чаргу абумоўлена тым, што, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, сёлета лепш падрыхтавалі тэхніку. Ёй укамплектавалі два механізаваныя атрады, якія практычна адначасова ўключыліся ў работу. На большай частцы плошчаў сеяныя травы ўжо скошаны і ўбраны ў камайскім, мулярскім, сакунскім і мягунскім аддзяленнях. На гэтым тыдні асноўная тэхніка сканцэнтравана ў Дварчанах. Вядома, у полі не абыходзілася без паломак, вымушаных прастояў. Але гэта не перашкаджала ў цэлым дружнай і добра арганізаванай рабоце. Пераважная большасць сянажных траншэй у гаспадарцы — ёмістасцю ад 1000 да 2000 тон. На запаўненне кожнай спатрэбілася ў сярэднім ад 3 да 4 светлавых дзён. У асобныя механізатары нарыхтоўвалі да 800 і больш тон правяленай масы. Гэта добры вынік, асабліва калі ўлічыць, што травастой сёлета бяднейшы

Больш за 4000 тон сенажу нарыхтаваў на КВК-800 Валерый Смільгін.

Але і пры горшай ураджайнасці траў пераважная большасць механізатараў дабіваюцца высокай выпрацоўкі. 5000 тон сенажу ўжо нарыхтаваў на КВК-800 неаднаразовы пераможца спаборніцтва Віктар Сінкевіч, які мае вялікі вопыт работы на ўборцы зерневых, нарыхтоўцы кармоў. Дзякуючы старанню і майстэрству, спорыцца праца ў Івана Трацяка і Валерыя Смільгіна, якія таксама працуюць на КВК-800 і нарыхтавалі больш за 4000 тон сенажу кожны. Вызначаецца ў полі на старэнькім “Ягуары” Вадзім Дуброўскі.

Пра тое, як працуюць механізатары, кожны дзень паведамляе “Маланка” на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства. Спіс лепшых на падборы зялёнай масы ўзначальваюць вышэйназваныя камбайнеры. Побач значыцца прозвішча Аліка Смільгіна. Як і ў папярэднія гады, ён нарыхтоўвае сянажную масу ва ўпакоўцы. Такога вітаміннага корму ёсць ужо больш за 1100 тон. Яго запасы больш папоўняцца, бо Алік Лявонавіч разам з некалькімі механізатарамі будзе працаваць на сенажацях і далей

Як і іншыя механізатары, Вацлаў Шымковіч, Іосіф Цыян, Мар’ян Урбановіч, Віктар Шушкевіч, Андрэй Бучэль і Вацлаў Яцэвіч працуюць на адвозцы сянажнай масы.

Механізатары-камбайнеры вельмі ўдзячны сваім калегам, якія працуюць на касьбе траў і падкошванні пашы, зграбаюць і падсушваюць травы, адвозяць здробненую масу да месцаў трамбоўкі. Тут занята найбольшая іх колькасць. Самай высокай выпрацоўкі дабіліся Вячаслаў Кліпа, Артурас Чапскас, Генадзій Юрэвіч, Мар’ян Урбановіч, Аляксандр Чэпед, Мікалай Падрэз.

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Андрэй Віктаравіч Сарапененка адзначыў усіх, хто працуе на нарыхтоўцы кармоў, і ў заключэнне сказаў, што, дзякуючы зладжанай рабоце на сенажацях, сёлета ўпершыню за апошнія гады з’явіцца больш часу для таго, каб якасна падрыхтаваць збожжа-ўборачныя камбайны, бо і жніво не за гарамі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.