На парозе дарослага жыцця


Для 25 выпускнікоў адзінаццатага класа СШ №4 (на здымку) гэты развітальны вечар запомніцца на ўсё жыццё. Разам з імі ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча сабраліся настаўнікі, бацькі, сябры. Больш за гадзіну віноўнікі ўрачыстасці і іх класны кіраўнік Данута Генадзьеўна Сініца былі ў цэнтры ўвагі, спявалі, успаміналі розныя падзеі школьнага жыцця, дзякавалі настаўнікам за навуку, цярпенне, за ўсё добрае. Юнакі і дзяўчаты атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. А многія — яшчэ і пахвальныя лісты за выдатныя веды па асобных прадметах, падзякі за прыкладныя паводзіны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці класа і школы.

Вітаючы выпускнікоў, дырэктар навучальнай установы Вячаслаў Часлававіч Пякарскі пажадаў ім поспехаў у далейшай вучобе, правільнага выбару жыццёвага шляху, запрасіў наведвацца ў школу, якая на працягу адзінаццаці гадоў сапраўды была для рабят другім домам.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.