На парозе новага жыцця

Образование

Група выпускнікоў Камайскай сярэдняй школы.

 

30 мая для 257 выпускнікоў адзінаццатых класаў Пастаўшчыны прагучаў апошні званок, а ўчора, атрымаўшы атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, яны развіталіся з настаўнікамі і школай, сустрэлі свой першы ранак новага жыцця.

Радасным і хвалюючым атрымаўся выпускны вечар у Камайскай сярэдняй школе. Сёлета яе закончылі 16 юнакоў і дзяўчат.

— Клас быў моцны, дружны, рабяты паспявалі ў вучобе, радавалі сваёй актыўнасцю ў грамадскіх справах, — адзначыў дырэктар навучальнай установы Генадзій Альбінавіч Рамбальскі. — Перакананы, што і ў далейшым яны будуць годна ісці па жыцці, яшчэ неаднойчы заявяць пра сябе.

Шмат удзячных слоў прагучала ў адрас кожнага з выпускнікоў. А найбольш дружна аднакласнікі, настаўнікі і бацькі апладзіравалі Юліі Канаш, якая разам з атэстатам атрымала залаты медаль. Кірылу Працуковічу ўручаны Пахвальны ліст за выдатнае веданне грамадазнаўства. А яшчэ раней на раённым балі выпускнікоў актыўнасць абаіх была адзначана Падзякамі раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Юлія Канаш з бацькамі Віктарам Георгіевічам і Грэтай Вальдэмараўнай падчас раённага баля выпускнікоў.

Увогуле, гэта мерапрыемства для камайскіх школьнікаў стала запамінальным. Вадзіму Баравецкаму, Юліі Канаш, Лізавеце Паташовай і Вікторыі Вярбіцкай выпаў гонар вітаць аднагодкаў са сцэны. Іх вакальная група выканала песню “Мы марым пра цуд”, якая была вельмі сугучна настрою выпускнікоў. А затым прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў абласнога і рэспубліканскага этапаў прадметных алімпіяд. І зноў у ліку лепшых аказалася камайская выпускні¬ца Юлія Канаш, якая два гады запар займала ў вобласці прызавыя месцы па беларускай мове. З гэтай нагоды яе, а таксама бацькоў Грэту Вальдэмараўну і Віктара Георгіевіча, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Леанарду Міхайлаўну Рамбальскую па¬віншаваў і ўручыў ім Падзячныя пісьмы і грашовыя ўзнагароджанні старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.