На злёт на Варанец!

Культура

 

Ужо шмат гадоў у канцы чэрвеня ўрочышча возера Варанец напаўняецца гулам галасоў і звонкім смехам, а на яго ўзбярэжжы вырастае цэлы палатачны гарадок. Тут праходзіць раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі. Адбудзецца ён і сёлета — 24—25 чэрвеня, і будзе прысвечаны 71-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прыняць удзел у злёце могуць працоўныя калектывы ўсіх арганізацый і ўстаноў раёна. Для гэтага трэба толькі падаць заяўку ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэлефоне 4-25-13.

Не ўпусціце магчымасці добра правесці час і пазнаёміцца з новымі людзьмі!

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.