Пачастуюць, на танец запросяць


Захаванне музычных традыцый з’яўляецца галоўнай, але не адзінай адметнасцю Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Яго стабільнасць і даўгалецце падтрымліваюцца яркім урачыстым адкрыццём, галоўным прафесійным конкурсам “Хто каго?”, канцэртамі старадаўняй музыкі, “Пастаўскімі балямі”… Да арганізацыйна-творчых традыцый, народжаных фестывалем, адносіцца і раённы агляд-конкурс сельскіх падворкаў “Пастаўшчына гасцінная”. Іх будзе дзесяць — па колькасці сельсаветаў. Кожны прадставіць усё лепшае, чым адметныя і багатыя жыхары населеных пунктаў і сельгаспрадпрыемствы. Гэта розныя стравы нацыянальнай кухні, вырабы вясковых майстрых і ўмельцаў, музычна-песенныя візіткі. Падворкі ўяўляюць сабой раён у мініяцюры. Іх з задавальненнем наведваюць гараджане, ­удзельнікі фестывалю, афіцыйныя дэлегацыі. Гасцінныя гаспадары не толькі пасадзяць за стол і пачастуюць як належыць, але і запросяць патанцаваць, паказаць свае творчыя здольнасці. У каго будзе весялей і багацей, які падворак стане самым гаманлівым, вызначыць спецыяльная камісія і адзначыць лепшых.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.