Праграма ХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік’’

10 чэрвеня (пятніца) 11.00—13.00 Літаратурнае свята “Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма”. Канцэртная зала па вул.Чырвонаармейскай. 10.00—12.00 Спартыўныя спаборніцтвы. Га­радскі стадыён. 15.00 Адкрыццё фотавыставы А.Чалея і выставы жывапісу І. Атрахімовіча “Пастаўшчына — мая  любоў”. Выставачныя залы Дома рамёстваў. 18.00 Канцэрт-віншаванне да 25-годдзя з дня стварэння заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь […]

Продолжить чтение

Удзельнікам і гасцям ХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”

Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці фестывалю, шаноўныя сябры! Віншую вас з адкрыццём ХIХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у горадзе Паставы! Фестываль унікальны, непадобны на іншыя. Ужо ў самой назве закладзены яго адметнасць і своеасаблівасць: тут гучыць народная музыка ў выкананні народных інструментаў — цымбалаў і гармонікаў. Для калектываў гэты творчы форум […]

Продолжить чтение

На мове культуры, народнай творчасці

Віктар ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта: — Сёння Пастаўшчына, адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі і Прыдзвінскага краю, у чарговы раз сабрала лепшыя народныя і самадзейныя музычныя калектывы, аматараў і прафесіяналаў-выканаўцаў. На канцэртных пляцоўках горада яны прадэманструюць сваю самабытную творчасць, парадуюць жыхароў песнямі, музыкай, танцамі. Гармонік і цымбалы, скрыпка і бубен, шматжанравыя мелодыі і напевы спрадвеку […]

Продолжить чтение

Замежныя госці — удзельнікі фестывалю

Творчы калектыў “Гарманісты Аўкштайціі” (Літва) Калектыў створаны ў 2014 годзе пры Малетайскім цэнтры культуры. Прымае ўдзел у розных творчых конкурсах, святах гарадоў Літвы, у тэлепраграме “Дадзім пары”. Мастацкі кіраўнік — Ёзас Кястуціс Кузміцкас.   Танцавальная група “Jхhvikas” (Эстонія) Пры новай гімназіі Йыхві дзейнічае маладзёжная група народнага танца пад кіраўніцтвам Тайво Альястэ і Вальдэмара Бералкоўскага. Маладыя […]

Продолжить чтение

Брыльянт у россыпах культурнай спадчыны

Створаны ў 1991 годзе, фальклорны ансамбль “Паазер’е” не перастае здзіўляць сваёй адметнасцю і выканальніцкім майстэрствам. У 1993-ім яму прысвоена званне “народны”, у 2003-ім — “заслужаны”, а ў 2004-ым калектыў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. “Паазер’е” з’яўляецца лаўрэатам многіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, яго дыпломаў, грамат, узнагарод проста не злічыць. […]

Продолжить чтение

Пачастуюць, на танец запросяць

Захаванне музычных традыцый з’яўляецца галоўнай, але не адзінай адметнасцю Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Яго стабільнасць і даўгалецце падтрымліваюцца яркім урачыстым адкрыццём, галоўным прафесійным конкурсам “Хто каго?”, канцэртамі старадаўняй музыкі, “Пастаўскімі балямі”… Да арганізацыйна-творчых традыцый, народжаных фестывалем, адносіцца і раённы агляд-конкурс сельскіх падворкаў “Пастаўшчына гасцінная”. Іх будзе дзесяць — па колькасці сельсаветаў. […]

Продолжить чтение

Захоўваюць гуцкія традыцыі

  Ад танцаў, якія выконваюць Вераніка Аляхновіч, Дзяніс Лукашэвіч, Вікторыя Ракіта і Арцём Зубовіч (на здымку) з Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра, не адвесці вачэй, а ногі самі просяцца ў скокі. Раней ні адно свята ў вёсцы не абыходзілася без гучнай музыкі, вясёлых песень і самабытных танцаў. У кожнай мясцовасці была свая манера іх выканання. З часам […]

Продолжить чтение

Радуе не толькі пастаўчан

Хор настаўнікаў раённага Дома культуры — адзін з калектываў Пастаўшчыны, які носіць званне “народны”. Створаны ён у 1999 годзе з настаўнікаў агульнаадукацыйных і музычных школ горада і раёна, а яго першым кіраўніком стаў дырэктар Лынтупскай дзіцячай музычнай школы, харавік па адукацыі Віктар Канстанцінавіч Якімовіч. Зараз калектыў аб’ядноўвае 32 педагогаў з Пастаў, якія выкладаюць самыя розныя […]

Продолжить чтение

І класічныя творы

Пастаўшчына славіцца сваёй народнай творчасцю, музычнай спадчынай і традыцыямі, самабытнымі народнымі калектывамі. Годнае месца сярод іх займае і ўзорны дзіцячы духавы аркестр Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, які з моманту  стварэння (1993 г.) і па сённяшні дзень узначальвае апантаны музыкант, педагог і арганізатар Леанід Уладзіміравіч Косаў. Менавіта дзякуючы такім асабістым якасцям яму ўдаецца на працягу больш чым […]

Продолжить чтение

Лепяць, ткуць, плятуць…

Наша Пастаўшчына багатая не толькі на прыгожыя мясціны, рэкі ды азёры. Шмат у нас і таленавітых, майстравых людзей, што адраджаюць і развіваюць народныя рамёствы, працягваючы традыцыі продкаў. Частку іх аб’ядноўвае пад сваім дахам Пастаўскі Дом рамёстваў “Стары млын”. Але не толькі тут “жывуць” і працуюць майстры… Гэты каларытны чалавек — добра вядомы ў раёне і […]

Продолжить чтение