Памолімся аб цвярозасці

Духовность

25 — 26 чэрвеня ў парафіі Святой Ганны ў вёсцы Мосар адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці, прысвечаныя Яну Хрысціцелю.

Здаўна ў гэтыя дні мосарская святыня збірала шмат людзей, якія ўзносілі свае самыя патаемныя малітвы і просьбы да Бога праз нябесных заступнікаў — святых Яна Хрысціцеля (патрона цвярозасці) і Юстына Пакутніка (аднаго з першых абаронцаў веры). І на гэты раз будзем разам прасіць аб цвярозасці для нашага народа, сем’яў і нас саміх. Без Божай ласкі і дапамогі, без моцнай веры крайне цяжка перамагчы зло алкагалізму і наркаманіі. Таму і молім Міласэрнага Айца праз пасрэдніцтва гэтых святых.

Святая Імша адбудзецца ў суботу ў 10, 15 і 19 гадзін. Пасля вячэрняй службы — асвячэнне агню, працэсія і распальванне вогнішча, канцэртная праграма; у нядзелю святая Імша ў 13 гадзін.

Ксёндз Марат КАЗЛОЎСКІ, пробашч.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.