Паслухалі Міхаіла Шуфуцінскага


25-26 чэрвеня ў Маладзечне праходзіў фестываль “Залаты шансон”. Яго арганізатарам выступіў Маладзечанскі Палац культуры пры падтрымцы “Радыё Шансон” і другога нацыянальнага тэлеканала. У рамках музычнага форуму ноччу 26 чэрвеня адбыўся сольны канцэрт заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, папулярнага эстраднага спевака, піяніста, кампазітара, музычнага прадзюсера Міхаіла Шуфуцінскага. На яго лірычнай кампазіцыі “Начны горад” пабывалі і пастаўчане.

На аўтобусе, прадастаўленым аўтапрадпрыемствам № 17, у культурную сталіцу Беларусі, статус якой у гэтым годзе носіць Маладзечна, адправілася 50 чалавек. Песні Міхаіла Шуфуцінскага любяць слухаць многія. Яны гучаць у эфірах радыёстанцый, імі запоўнены інтэрнэт, іх спяваюць на застоллях, яны льюцца з акон аўтамабіляў. На канцэрце прагучала і шмат новых.

Удзельнікі паездкі ўдзячны старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкай і прафкамітэтам прадпрыемстваў і арганізацый за арганізацыю культурнай праграмы і мноства станоўчых эмоцый, атрыманых падчас канцэрта Міхаіла Шуфуцінскага.

Анна АНІШКЕВІЧ.