Працуем для людзей


1 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі па даручэнні Прэзідэнта  Прэм’ер-міністр краіны Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам самых розных прафесій.

Сярод узнагароджаных медалём “За працоўныя заслугі” — дырэктар Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для cастарэлых і інвалідаў Павел Іванавіч Паўловіч. Сёлета кіраўнік установы ўдастоены таксама ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2015”. Вось што ён расказаў:

— Ацэнка маёй працы — гэта заслуга ўсяго дружнага калектыву, у якім налічваецца каля ста чалавек. Яны абслугоўваюць 210 пацыентаў, з іх пераважная большасць — інваліды першай і другой груп. Дзякуючы дзяржаве, а таксама спонсарам, міжнародным дабрачынным фондам, у нас створаны годныя ўмовы для пражывання людзей. За сродкі абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў у мінулай пяцігодцы пабудавы новы сучасны трохпавярховы корпус і медыцынскі блок. У нас добрая падсобная  гаспадарка, у выніку маем уласныя малако, мяса, агародніну, садавіну. Мінулай восенню пасадзілі новы сад. З упэўненасцю глядзім і ў будучыню, асноўныя кірункі якой будуць акрэслены на V Усебеларускім народным сходзе. Галоўным прыярытэтам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новым пяцігоддзі з’яўляецца эканоміка. Ад яе залежыць і бюджэтная сфера, у тым ліку дзейнасць нашага калектыву.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.