Права на шчаслівае дзяцінства


У наш час вельмі хочацца засцерагчы дзяцей ад усяго разбуральнага: войн, цяжкіх хвароб, непатрэбнай інфармацыі і ранняга сталення, жорсткасці, абыякавасці і п’янства ў сям’і. Праводзячы антыалкагольную палітыку сярод бацькоў, прапагандуючы здаровы лад жыцця, у рамках Дня сям’і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра з бацькамі адпра¬віліся на экскурсію ў вёску Мосар. Месца выбрана невыпадкова: яно славіцца не толькі сваёй прыгажосцю, але і тым, што з’яўляецца зонай цвярозасці.

У касцёле Святой Ганны ксёндз Марат расказваў пра сямейныя каштоўнасці, пра тое, што чалавек, які п’е, разбурае сябе, робіць няшчаснымі сваіх дзяцей, жонак, бацькоў. Дзеці прайшлі па Алеі цвярозасці, якую ў свой час заклалі прадстаўнікі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі, Літвы. Святая вада, набраная з крыніцы, дала надзею на вылечванне, стала падставай заявіць дзецям пра сваю любоў і падтрымку.

А 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у сацыяльна-педагагічным цэнтры прайшлі разнапланавыя святочныя мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю права кожнага выхаванца на шчаслівае дзяцінства. Напярэдадні нашы выхаванцы атрымалі імянныя падарункі: цацкі, кнігі, паштоўкі. У творчай атмасферы, створанай Таццянай Аўгусціновіч, кіраўніком “Клуба крэатыву і творчасці”, дзеці ўпершыню паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў. Якімі шыкоўнымі атрымаліся вынікі і як юныя творцы ім радаваліся! Свята прадоўжылася ў кафэ “Брыз”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі частаваліся прысмакамі, гулялі.

У другой палове дня да нас завіталі члены Мала¬дзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў і актывісты грамадскага аб’¬яднання “БРСМ”. Колькі цацак яны прынеслі! Разам з нашымі выхаванцамі запускалі паветранага змея, гулялі ў “Гарадкі”, пускалі мыльныя пузыры, малявалі на асфальце. Смех, добры настрой, бура эмоцый спадарожнічалі дзецям да самага вечара. А потым яны яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі. Свята дзяцінства ўдалося.

Разам з рабятамі мы бязмежна ўдзячны пастаўчанам Д. І. Пякарскай, Д. Э. Казуру, В. Л. Казлоўскай, А. А. Шульскай, А. Клакоўскаму, В. Улыбіну, А. Р. Свірыдавай, Н. В. Федаровіч, Н. Я. Бухавецкай, В. І. Гапонік за добрыя сэрцы.

Н. СЕЛІВАНАВА,

дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.