Сустрэлі гасцей і ўдзельнікаў фестывалю

Местная власть

Удзельнікі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі і песні “Палешукі” Іванаўскага цэнтра культуры і народных традыцый Брэсцкай вобласці.

Учора, 10 чэрвеня, Паставы сустракалі гасцей і ўдзельнікаў ХIХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Для ўдзелу ў творчым конкурсе і іншых фестывальных мерапрыемствах прыехалі афіцыйныя дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў, народныя і самадзейныя ансамблі і выканаўцы з Мінска і ўсіх абласцей Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

У першы дзень на гарадскім стадыёне прайшлі спартыўныя спа борніцтвы. У канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў, што па вуліцы Чырвонаармейскай, адбылося літаратурнае свята з удзелам літаратараў і паэтаў Пастаўшчыны і горада Даўгаўпілса (Латвія). Аматары фатаграфіі і жывапісу з задавальненнем наведалі выставы вядомых пастаўскіх аўтараў — фатографа Антона Чалея і мастака Іосіфа Атрахімовіча.

А вечарам на сцэне Дома культуры па вуліцы Станкевіча гледачы спаўна ната¬ліліся творчасцю заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е”, былі ў захапленні ад выступлення Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жы¬новіча, музычных він¬ша¬ванняў гасцей.

Вельмі насычаная сённяшняя фестывальная праграма. У райцэнтры будзе працаваць “Горад майстроў”, пройдуць агляд-конкурс сельскіх падворкаў, галоўнае творчае спаборніцтва калектываў і выканаўцаў, урачыстае адкрыццё фестывалю і іншыя мерапрыемствы. Апоўначы цэнтр горада і наваколле азорыць святочны феерверк. А ў нядзелю на гала-канцэрце выступяць усе ўдзель¬нікі фестывалю, адбудзецца ўзнагароджванне.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.