Сярод фіналістаў — “Паставы-ТБ”

Общество

Штогод Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіцца конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры і прадстаўнікі інтэрнэт-СМІ. Сёлета яны прыслалі на конкурс амаль 230 работ, сярод якіх журы прызнала пераможцамі 29 творчых калектываў і асобных аўтараў. Іх узнагароджванне адбылося 30 мая ў Мінску, у будынку Міністэрства ўнутраных спраў краіны, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы лаўрэатам і намінантам былі ўручаны дыпломы, памятныя падарункі і кветкі. Прыемна, што ў лік узнагароджаных трапіла і творчая група рэдакцыі праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ”, якая стала фіналістам у намінацыі “Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы” за разнапланавае асвятленне праблемы наркаманіі і мэтанакіраваную работу па павышэнні прававой дасведчанасці грамадзян.

З перамогай, калегі!

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.