Сярод пераможцаў — ААТ “Хацілы-агра”

Личности

10 чэрвеня ў рамках 26-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Белагра-2016” адбылося ўшаноўванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці ў сельскай гаспадарцы за мінулы год.

Сёлета Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у другі раз вызначыла лепшыя раёны і сельгаспрадпрыемствы не па найбольшых аб’ёмах вытворчасці зерня і жывёлагадоўчай прадукцыі, а па эканамічных паказчыках. Галоўныя сярод іх —  павелічэнне рэнтабельнасці, колькасць выручаных грошай у разліку на аднаго працуючага, зніжэнне сабекошту прадукцыі, павышэнне яе канкурэнта­здольнасці і плацежнай дысцыпліны, шэраг іншых. Пераможцамі прызнаны толькі чатыры раёны з шасці абласцей і 18 сельгаспрадпрыемстваў. Тым больш ганарова, што ў іх ліку адкрытае акцыянернае таварыства “Хацілы-агра”, якое ўзначальвае дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу Вячаслаў Іосі­фавіч Крыштафовіч.

У мінулым годзе ў гаспадарцы на 19,4% павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг і склала на аднаго работніка 408,8 мільёна рублёў. На 6,5% узрасла рэнтабельнасць продажу і на 7,8 —  рэалізацыі прадукцыі. Хацілаўцы перавыканалі заданні па пастаўках для дзяржаўных і мясцовых патрэб масланасення рапсу і збожжа. Вышэйшыя за запланаваныя  эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў і  зніжэнне затрат на вытворчасць прадукцыі, шэраг іншых паказчыкаў.  ААТ “Хацілы-агра” ўзнагароджана  Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.