Устаноўлены па два прызавыя месцы

Общество Сельское хозяйство

Прэзідыум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу зацвердзіў умовы раённага спаборніцтва сярод механізатараў на нарыхтоўцы кармоў у 2016 годзе. Яно накіравана на правядзенне зялёнага жніва ў аптымальныя тэрміны, дасягненне высокай прадукцыйнасці працы і якасці на касьбе траў, здрабненні зялёнай масы і яе адвозцы. У кожным з трох відаў работ будуць вызначаны па два пераможцы, у тым ліку на энерганасычанай тэхніцы. Для ўзнагароджання ўстаноўлены дыпломы райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі ў памеры да паўтары базавай велічыні.

У спаборніцтве ўдзельнічаюць механізатары, якія не дапусцяць парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны, з’яўляюцца членамі прафсаюза работнікаў АПК.

Лідзіруюць на сенажацях

Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённай аргані¬зацыі прафсаюза работнікаў агра¬прамысловага комплексу, лепшых вы¬нікаў на нарыхтоўцы кармоў на 9 чэрвеня дабі¬ліся механізатары:

На касьбе

скошана ўсяго (гектараў)

Адынец М. М. «Кураполле-агра» 382

Сівы Ю. А. «Кураполле-агра» 357

Чашун М. І. «Хацілы-агра» 207

Нікалаеў В. В. «Хацілы-агра» 189

Янковіч С. І. «Нафтазаводмант.» 126

На здрабленні

нарыхтавана (тон)

Лысёнак Д. Я. «Кураполле-агра» 2322

Гваздоў Ю. П. «Навасёлкі-Лучай» 2211

Мезін А. І. «Хацілы-агра» 2180

Казакевіч Г. М. «Нафтазаводмант.» 1978

Калінскі А. В. «Хацілы-агра» 1836

Курто А. В. «Хацілы-агра» 1574

Болт П. Г. «Кураполле-агра» 1371

На адвозцы

перавезена (тон)

Адынец М. І. «Кураполле-агра» 809

Ярашэвіч М. В. «Хацілы-агра» 727

Дзясятнік В. В. «Хацілы-агра» 652

Татарэнка С. Ю. «Хацілы-агра» 593

Пабядзінскі М. А. «Хацілы-агра» 591

Яморскі М. Я. «Хацілы-агра» 575

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.