Выхоўвае ў нас спартыўны дух


У нашай школе вялікая ўвага надаецца фізічнай культуры і здароўю. Мы займаемся рознымі відамі спорту. У шосты школьны дзень праходзяць гімнастычныя турніры, спартландыі, футбольныя, валейбольныя, тэнісныя паядынкі, чатырохборствы, лёгкаатлетычныя кросы, турніры па шашках, лыжныя гонкі, спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Зімой на спартпляцоўцы заліваем каток, на якім з задавальненнем гуляем у хакей. І ўсё гэта для нас праводзіць настаўнік фізічнай культуры і зда¬роўя Генадзь Рышардавіч Ластоўскі. Ён многае робіць для таго, каб мы загартоў¬валіся, удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах, перамагалі, імкнуліся развівацца, ставілі рэкорды. І школа можа ганарыцца сваімі дасягненнямі. Генадзь Рышардавіч выхоўвае ў нас спартыўны дух, упэўненасць у сабе. Заўсёды гаворыць: “Калі не атрымліваецца, паспрабуй зноў, і ўсё атрымаецца, толькі будзь упэўнены ў сабе”.

У канцы навучальнага года ў школе адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было здаць па восем і сем нарматываў адпаведна. Вынікі мы паказалі высокія, а шасцікласніцы Даша Мацкевіч і Вераніка Лешчык выканалі ўсе нарматывы на “выдатна” і атрымалі пасведчанні і нагрудныя знакі “Спартыўная змена”.

Паліна МАТУШЭЎСКАЯ, вучаніца 8 класа

Старадворскай БШ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.