Вызначыліся ў полі


У механізатара СП “Дунілавічы-агра” Аляксандра Парневіча (на здымку) трактар “МТЗ-1523”. Ён практычна не прастойвае. Вось і гэтай вясной узараў глебу на 158 гектарах, амаль на 300 гектарах пасеяў яравыя зерневыя. На 140 гектарах заправіў у глебу насенне кукурузы. Па аб’ёме выкананых работ Аляксандр Іосіфавіч займае першае месца сярод механізатараў сельгаспрадпрыемства.

Складанай выдалася сёлетняя вясна для працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці Пастаўшчыны. Неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў красавіку не абмінулі і ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Але тут не спасавалі перад цяжкасцямі, пасеялі яравыя больш чым на 2200 гектарах. Адначасова з сяўбой вёўся і догляд пасеваў. З ранняй вясны працуе ў полі з апырсквальнікам механізатар Алег Чумакоў. У яго надзейныя памочнікі. Дзмітрый Маціеўскі падвозіць ваду, Анатолій Юковіч  змешвае гербіцыды і запраўляе растворам агрэгат. Работа спорыцца. Ад пустазелля і шкоднікаў сельскагаспадарчых культур ужо апрацавана больш за паўтары тысячы гектараў азімых і яравых культур.

На здымку: Алег Чумакоў і Анатолій Юковіч.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.