Хроніка здарэнняў


Нецвярозы “атэла”

У маі ў РАУС звярнулася 45-гадовая жыхарка вуліцы Юбілейнай у Паставах. Жанчына прасіла прыцягнуць да адказнасці мужа, які пагражаў ёй забойствам. Устаноўлена, што такія пагрозы 46-гадовы грамадзянін выказваў у стане алкагольнага ап’янення каля магазіна “Гасцінец”, дэманструючы свой намер дзеяннямі — рукамі сціскваў шыю жонкі, ад чаго той было цяжка дыхаць. У адносінах да мужчыны ўзбу¬джана крымінальная справа, яму “свеціць” штраф або папраўчыя работы ці да 6 месяцаў арышту.

Ні сумлення ні сораму

Вечарам 25 мая 44-гадовая пастаўчанка распівала спіртное ў кампаніі свайго 36-гадовага знаёмага, які нідзе не працуе і раней быў асуджаны. Калі парачка выходзіла з пад’езда аднаго з дамоў па вуліцы Юбілейнай, дзе праходзіла застолле, “кавалер” сарваў з шыі “дамы” залаты ланцужок коштам 2,4 мільёна рублёў і паклаў яго сабе ў кішэню. Ахвяра злачынства звярнулася ў міліцыю толькі праз тыдзень, відаць, спадзявалася, што грабежнік верне ўкрадзенае. Але гэтага не адбылося, і ў адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Давядзецца адказаць па законе і 60-гадоваму жыхару Дварчан, які днём 21 мая на плошчы Леніна ў Паставах вырваў з рук 82-гадовай пенсіянеркі сумку з прадуктамі харчавання і кашальком з грашыма. Ён затрыманы, частка ўкрадзенага канфіскавана.

“Гінуць” людзі за метал

27 мая, адціснуўшы замок на ўваходных дзвярах, у дом да жыхаркі вуліцы Чыгуначнай у г.п. Лынтупы пранік злодзей, які ўкраў залатыя і сярэбраныя ўпрыгажэнні на суму больш чым 3 мільёны рублёў. Злачынцай аказалася 40-гадовая лынтупчанка, якая мае пастаяннае месца работы і раней не трапляла ў поле зроку праваахоўных органаў. Што прымусіла яе пераступіць закон, высветліць следства.

Па зводках РАУС падрыхтавала

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.