З Днём медыцынскага работніка!


 

Паважаныя работнікі аховы здароўя Пастаўшчыны!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Спакон веку прадстаўнікі вашай прафесіі служаць прыкладам спагадлівасці, міласэрнасці і адданасці сваёй справе. Прысвяціўшы сябе высакароднай справе — клопату пра чалавека, медыкі карыстаюцца ў грамадстве асаблівай павагай. Вы дапамагаеце людзям здабыць сілы, адчуць упэўненасць у сабе, уносіце вялізны ўклад у вырашэнне задачы дзяржаўнага маштабу — павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, заўсёды знахо-дзіцеся там, дзе цяжка, дзе патрэбна дапамога. Вынікам вашай работы стала паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў у раёне.

Сістэма аховы здароўя Пастаўшчыны мае добры патэнцыял, з кожным годам паляпшаецца якасць медыцынскага абслугоўвання, укараняюцца новыя метады дыягностыкі і лячэння. Вырашальная ж роля ў медыцыне заўсёды будзе належаць людзям, верным свайму прызванню. Дзякуючы вашым ведам, вопыту і таленту пацыенты вяртаюцца да паўнацэннага жыцця.

Асаблівую ўдзячнасць выказваю ветэранам медыцыны, якія сёння працуюць ва ўстановах аховы здароўя, і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Шчыра жадаю медыцынскім работнікам дабрабыту, стабільнасці і, самае галоўнае, таго, што вы так шчодра даяце людзям, — здароўя. Шчасця вам і вашым сем’ям!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.