З Днём моладзі!


Дарагія сябры! 26 чэрвеня мы адзначаем адно з самых цудоўных свят — Дзень моладзі. На Пастаўшчыне створаны спрыяльныя ўмовы для таго, каб кожны малады чалавек змог у поўнай меры рэалізаваць свой інтэлектуальны і прафесійны патэнцыял, актыўна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці. І маладыя пастаўчане сёння ўпэўнена заяўляюць пра сябе ва ўсіх сферах жыцця — у эканоміцы, адукацыі, мастацтве, спорце, годна адстойваюць гонар раёна на спартыўных спаборніцтвах, разнастайных конкурсах, фестывалях, форумах.

Вы — будучыня краіны. Менавіта вам пракладваць новыя шляхі. Шчыра жадаем вам не баяцца праяўляць ініцыятыву і прымаць рашэнні, здзяйсняць самыя смелыя адкрыцці, дабівацца новых перамог. Поспехаў вам, маладыя пастаўчане, невычэрпнай энергіі, увасаблення ў жыццё самых смелых творчых планаў, моцнага зда¬роўя, шчасця, любові, аптымізму і дабрабыту!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.