Заўсёды прыйдуць на дапамогу

Местная власть

У тэрапеўтычным аддзяленні  цэнтральнай раённай бальніцы 45 ложкаў. У сярэднім за год тут праходзяць лячэнне да паўтары тысячы хворых з паталогіяй сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, страўнікава-кішачнага тракта. Калі ёсць патрэба, пацыентаў накіроў­ваюць у абласныя лячэбныя ўстановы, практыкуюцца кансультацыі спецыялістаў больш вузкага профілю. Дружны прафесійны калектыў амаль два дзесяцігоддзі ўзначальвае Павел Ерамеевіч Лук’янаў. Тэрапеўтычнае ад­дзяленне неаднойчы прызнавалася лепшым сярод структурных падраздзяленняў цэнтральнай райбальніцы.

На здымку: загадчык аддзялення Павел Ерамеевіч Лук’янаў, старшая медыцынская сястра Ларыса Юр’еўна Кухальская (сядзяць), медсястра Вікторыя Пятроўна Губская, сястра-гаспадыня Лідзія Уладзіміраўна Шыдлоўская, медсястра Вольга Віктараўна Шоць, санітарка Святлана Міхайлаўна Мірошнікава.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.