Заяўляйце пра сябе добрымі справамі


Паважаныя юнакі і дзяўчаты Пастаўшчыны! Прыміце віншаванні з Днём моладзі!

Па традыцыі людзі розных пакаленняў адзначаюць гэта свята з асаблівым настроем. У гэты дзень кожны з нас, забываючыся пра ўзрост, адчувае сваё дачыненне да жыццёвай пары мар і надзей, пошуку свайго шляху, імкнення дзейнічаць і здзіўляць свет самымі смелымі ідэямі і дасягненнямі.

У Рэспубліцы Беларусь ганарацца моладдзю — энергічнай, мэтанакіраванай, ініцыятыўнай, дзелавой, працавітай. У нашай краіне ёсць маса магчымасцей заявіць пра сябе добрымі пачынаннямі, рэалізаваць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, заняць годнае месца ў грамадстве. Заўтра менавіта вам, дарагія юнакі і дзяўчаты, браць на сябе адказнасць за развіццё краіны, за лёсы старэйшага і малодшага пакаленняў. Жадаю вам зацвердзіцца ў жыцці, знайсці сваё прызванне і мэтанакіравана ісці выбраным шляхам. Моцнага вам здароўя, любові і шчасця, верных сяброў і поспехаў у жыцці!

М. МОРХАТ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.