2 ліпеня — Дзень кааперацыі


Дружны, стабільны калектыў склаўся на хлебазаводзе. Вялікая заслуга ў гэтым кіраўніка Наталлі Марцінай (на здымку крайняя справа) і начальніка вытворчай лабараторыі Святланы Чалей (на здымку трэцяя злева). Задаволены працай і рабочыя змены Марына Касцень, Ірына Давідовіч, Тэрэза Канавальчык, Уладзімір Клянцэвіч, Аляксей Шурпік, Валянціна Архіпава, Вольга Кухарэўская.

 

У прадаўца Вольгі Маслоўскай самы сучасны магазін на колах і вынікі ў рабоце таксама самыя высокія.

 

У каўбасным цэху філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” разам з нарошчваннем выпуску гатовай прадукцыі вялікая ўвага надаецца вытворчасці мясных паўфабрыкатаў, у тым ліку мяса ў блоках. Са сваімі задачамі калектыў спраўляецца. А ўзначальвае яго Галіна Ціхановіч (на здымку ў цэнтры), якой прысвоена званне “Лепшы работнік вытворчасці”. Побач з ёй рабочыя Клаўдзія Глушонак і Марына Мукель, праца якіх таксама адзначана праўленнем райспажыўтаварыства.
Кафэ “Паазер’е”, што на плошчы Ле¬ніна, самае наведваемае ў райцэнтры. Тут прываблівае ўсё: інтэр’ер, якасць абслугоўвання, стравы, у тым ліку нацыянальнай кухні. За іх прыгатаванне наведвальнікі ўдзячны повару шостага разраду Наталлі Гутар, якой прысвоена званне «Лепшы па прафесіі».

У намесніка старшыні праўлення па эканоміцы — галоўнага бухгалтара Наталлі Петуховай (на здымку ў цэнтры), яе намесніка Веранікі Чымбург і бухгалтара Людмілы Турон асноўная задача — забеспячэнне ўстойлівага фінансавага становішча райспажыўтаварыства.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.