Найлепшыя ў калектыве

З нагоды прафесійнага свята ажно чатыры работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях удастоены ўзнагарод абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Граматамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прапаршчык унутранай службы Яўгеній Баляслававіч Хмяль­ніцкі і сяржант Андрэй Юр’евіч Каралёнак, Ганаровай граматай — старшына Таццяна Пятроўна Дарашкевіч. А Ігару Іванавічу Будзічу загадам міністра па […]

Продолжить чтение

Баравікі пайшлі!

«Вось гэта хараство!», — паказвала жанчына свайму спадарожніку на баравікі, якія ў гэту сераду на рынку райспажыўтаварыства прадавала Ірына Аляксандраўна Чарэнка. Прайсці міма такога грандыёзнага выніку ціхага палявання не змагла і я. Замест звыклага для прадаўца пытання: «Пачым грыбочкі?», цікаўлюся, адкуль такі багаты «ўлоў». — Я толькі прадаю, а назбіраў баравікі ў лесе каля Дунілавіч […]

Продолжить чтение

“Уся вёска стаіць за яе гарой”

Ні журналісцкі абавязак, ні сумленне не дазваляюць мне не вынесці на старонкі газеты, а значыць, і на ваша абмеркаванне, гэту гісторыю. На мінулым тыдні ў рэдакцыю прый­шла маладая жанчына. І прынесла пісьмо пад загалоўкам “Боль і  крык душы”. Вось пра што крычыць душа маладзіцы: “Мы з мужам Андрэем пражылі 8 гадоў. У нас дзве дачушкі […]

Продолжить чтение

О товарообороте в Поставском районе в I полугодии 2016 года

Стоимостные показатели приведены в масштабе цен, действовавших до 1 июля 2016 года (без учёта деноминации). На начало 2016 года для торгового обслуживания жителей района функционировало 313 розничных торговых объектов, в том числе 286 магазинов (из них 14 аптек), 17 павильонов, 10 палаток и киосков. Свои услуги предлагал 51 объект общественного питания (ресторан, столовые, кафе и […]

Продолжить чтение

Дзённая выручка — 60 мільёнаў

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай” на чатырох малочнатаварных фермах у першым паўгоддзі атрымалі 3988 тон малака, што вышэй адпаведнага перыяду мінулага года на 638 тон. Амаль на 21 працэнт узрасла рэалізацыя прадукцыі. З агульнага аб’ёму  валавой вытворчасці 1915 тон прыпадае на малочнатаварную рабатызаваную ферму. Колькасны рост прадукцыі забяспечаны дзякуючы высокім надоям. У сярэднім ад каровы […]

Продолжить чтение

Толькі паспявалі падвозіць тавар

Адны на “Славянскім базары” адпачывалі, іншыя — працавалі. У ліку апошніх і работнікі Пастаўскага райспажыўтаварыства. Прычым яны гандлявалі на працягу ажно 10 дзён, з 11 па 20 ліпеня, дакладней, 10 сутак, бо гандлёвае абслугоўванне не прыпынялася ні на гадзіну. — Кожную змену працаваў 21 чалавек: повары, кухонныя работнікі, бармэны, прадаўцы, спецыялісты, — расказвала намеснік старшыні […]

Продолжить чтение

Аб’яднаў забег

У рамках мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёлета ўпершыню адбыўся лёгкаатлетычны крос «Славянскі забег». Удзел у ім прынялі больш за дзве з паловай тысячы чалавек з розных краін. Траса праходзіла па Маскоўскім праспекце, старт і фініш — на плошчы Перамогі. Прафесійныя спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця спаборнічалі ў трох намінацыях: дзецям […]

Продолжить чтение

У конкурсе малюнкаў перамог пастаўчанін

Фестывальны дзень “Славянскага базару ў Віцебску”, 16 ліпеня, прысвячаўся моладзі. У афіцыйную дэлегацыю нашага раёна ўвайшлі я, другі сакратар райкама ГА “БРСМ” Верані­ка Казлоўская, сакратар пярвічкі малочнага завода Таццяна Падрэз, інспектар па кадрах філіяла “ДЭУ-33 Віцебскаблаўтадар” Сяргей Падрэз і трое актывістаў школьнага жыцця: Кацярына Мацюшонак, Улад Касцень і Улад Антановіч. А ў дзень адкрыцця фестывалю […]

Продолжить чтение

Убралі рапс

Ва ўсіх гаспадарках раёна, дзе захаваліся пасевы азімага рапсу  (усяго  1198 гектараў) вядзецца або ўжо закончана яго ўборка. Праўда, ураджай не вельмі радуе,  бо ў пераважнай большасці сельгаспрадпрыемстваў гэта культура дрэнна перазімавала, а месцамі наогул загінула.  Найлепш урадзіў рапс у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, дзе ўраджайнасць масланасення складае больш за 20 цэнтнераў з гектара.  А вось у […]

Продолжить чтение

Залаты ўзрост — час адпачынку

14—15 ліпеня на тэрыторыі заказніка “Блакітныя азёры”, што на Лынтупшчыне, прайшоў першы міжнародны турыстычны злёт для пажылых лю­дзей. Яго арганізатары — райвыканкам, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзел у злёце прымалі зборныя ветэранскія каманды з Пастаў, Докшыц і Швянчоніса. У праекце ўдзельнічалі наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для […]

Продолжить чтение
Страница 1 из 212