Баравікі пайшлі!

Местная власть

«Вось гэта хараство!», — паказвала жанчына свайму спадарожніку на баравікі, якія ў гэту сераду на рынку райспажыўтаварыства прадавала Ірына Аляксандраўна Чарэнка. Прайсці міма такога грандыёзнага выніку ціхага палявання не змагла і я. Замест звыклага для прадаўца пытання: «Пачым грыбочкі?», цікаўлюся, адкуль такі багаты «ўлоў».

— Я толькі прадаю, а назбіраў баравікі ў лесе каля Дунілавіч мой муж Аляксандр Осіпавіч Чарэнка. Ён не толькі заўзяты грыбнік, але і ягаднік, вельмі любіць знаходзіцца ў лесе, кажа, што адпачывае там душой, — патлумачыла жанчына. — Сёлета муж ужо неаднойчы вяртаўся з лесу з поўным кошыкам розных грыбоў, нават паспела зрабіць нарыхтоўкі на зіму, а лішкі вырашылі рэалізаваць.

А яны немаленькія! Пасля моцных дажджоў, якія паспрыялі росту грыбоў, толькі за адзін паход у лес Аляксандр Осіпавіч назбіраў ажно 130 баравікоў!

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.