Абмеркавана на сесіі

Местная власть

30 чэрвеня адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. З дакладам па першым пытанні, вынесеным на парадак дня, “Аб рабоце ўстаноў адукацыі раёна па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў” выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Слова ў спрэчках узялі дырэктары: СШ №1 — П. Ю. Трава, Старадворскай базавай школы — А. І. Ластоўская, дзяржаўнага каледжа — М. М. Лысёнак.

Пра работу, якая праводзіцца на Пастаўшчыне па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя і забеспячэнні экалагічнай бяспекі, далажыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. І. Казак. Тэму прадоўжылі ў сваіх выступленнях начальнік землеўпарадкавальнай службы раёна А. В. Іванькова, галоўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева і старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета К. Э. Мядзведзеў.

Па абодвух абмеркаваных пытаннях дэпутатамі прыняты адпаведныя рашэнні. У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў перад прысутнымі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.