Бібліятэка — інтэгратар паслуг: дапамажыце ёй!


Калі вы лічыце, што ў бібліятэку ходзяць толькі для таго, каб пачытаць кнігі і газеты, то безнадзейна адсталі ад жыцця. Бібліятэка сёння — гэта інтэлектуальны дом культуры, і Пастаўская раённая — не выключэнне.

Нагадаю, тут можна цікава і карысна правесці час, азнаёміцца са свежай прэсай, “пасядзець” у інтэрнэце, сустрэцца з сябрамі. Сваім наведвальнікам бібліятэка прапануе кнігі і часопісы, класічную і сучасную, папулярную літаратуру. Аказваем паслугі міжбібліятэчнага абанемента: патрэбную кнігу можам знайсці ў фондах бібліятэк краіны і прадаставіць сваім чытачам.

Раённая бібліятэка — гэта аўдыё- і відэаматэрыялы (тут усё гэта беражліва захоўваюць); паслугі электроннага каталога бібліятэк Беларусі, Публічнага цэнтра прававой інфармацыі; у нас пастаянна актуалізуецца інфармацыйна-пошукавая сістэма «Эталон», прадастаўляецца насельніцтву афіцыйная прававая інфармацыя; даведачна-бібліяграфічнае інфармаванне (індывідуальнае і групавое інфармаванне фізічных і юрыдычных асоб); краязнаўчы кантэнт: у бібліятэцы ў традыцыйным і электронным варыянтах функцыянуе краязнаўчая картатэка, захоўваюцца матэрыялы краязнаўчага характару; выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі; зносіны: у бібліятэцы працуе клуб па інтарэсах «Сучаснікі»; лічбавыя паслугі: доступ у інтэрнэт, раздрукоўка, ксеракопія, ламініраванне, набор тэксту і інш., прадастаўленне пляцовак для самых розных мерапрыемстваў, прэзентацый, семінараў і інш.

Пастаўская раённая бібліятэка крочыць у нагу з часам: у інтэрнэт-прасторы функцыянуе яе сайт (https://libpost.wordpress.com/). Там ёсць шмат карыснай інфармацыі.

Хочацца звярнуць увагу і на актыўны ўдзел установы ў культурным жыцці горада. Так, у рамках традыцыйнага злёту праваслаўнай моладзі тут адбылося мерапрыемства «От глиняной таблички — к электронной страничке», а падчас Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» яе супрацоўнікамі было арганізавана паэтычнае свята «Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма» з удзелам паэтаў Пастаўшчыны, літаратурнага таварыства «Уздым» (Латвія, г. Даўгаўпілс), вучняў Пастаўскай гім¬назіі, народнага ансамбля «Маладзіца». Пастаянна ла¬дзяцца розныя мерапрыемствы для моладзі.

Нягледзячы на нашу актыўнасць, усё ж даводзіцца канстатаваць, што сітуацыя ўскладняецца, і не заўсёды ёсць магчымасць папоўніць кніжны фонд і фонд перыядычных выданняў, абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу. Таму бібліятэка вымушана шукаць выйсце: выкарыстоў¬ваць новыя формы работы, аказваць платныя паслугі, супрацоўнічаць з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

Пастаўская раённая бібліятэка з радасцю прыме ў дар кнігі ад чытачоў і ўсіх неабыякавых гара¬джан, якія жадаюць падзяліцца ўжо непатрэбнай ім літаратурай. Таксама спа¬дзяёмся, что адгукнуцца і арганізацыі горада, выступяць спонсарамі ў падтрымку ўзбагачэння кніжнага фонду і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

Зазірніце ў нашу бібліятэку ідучы з крамы або з працы — раптам вам спадабаецца, і вы станеце яе частым госцем…

Г. ЛІТВІНОВІЧ, бібліёграф

Пастаўскай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.