Чакаем у Чарэмушніках Пагарных

Общество

На тэрыторыі Курапольскага сельсавета знаходзіцца 17 могілак. Навядзеннем парадку на іх займаюцца не толькі родныя тых, хто знайшоў на іх вечны спачын, але і старэйшыны вёсак, дэпутаты сельскага Савета. Большасць могілак добраўпарадкаваны: павыразаны старыя аварыйныя дрэвы, абкошана трава, вывезена смецце.

9 ліпеня плануем правесці суботнік у Чарэмушніках Пагарных. З дапамогай работнікаў унітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка” спілавалі дзве вялікія елкі, павысякалі хмызняк. Але не паспелі ўсё прыбраць. Таму звяртаюся да кожнага, хто нейкім чынам звязаны з Чарэмушнікамі Пагарнымі: знайдзіце час, прыедзьце на месца, дзе пахаваны вашы блізкія. Сумесна навядзём парадак. Для вывазу смецця і травы зарэзерваваны трактар з прычэпам. А рабочыя рукі лішнімі не будуць. Чакаем!

М. ЯЛЬЧЫК, старшыня

Курапольскага сельскага Савета.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.