Феерверк фарбаў

Общество

Буру эмоцый, яркіх уражанняў і зарад пазітыўнага настрою ўсім прысутным падарыў фестываль фарбаў Холі, які ў рамках Дня моладзі прайшоў у гарадскім парку райцэнтра і доўжыўся на працягу чатырох гадзін. Удзельнікі свята весяліліся, танцавалі, на лік раз-два-тры падкідвалі ў неба невялічкія пакеты рознакаляровых сухіх фарбаў, якія змешваліся ў паветры і мудрагелістымі ўзорамі асядалі на іх саміх. Атрымліваўся сапраўдны феерверк. Гэта незвычайнае дзейства прыводзіла моладзь у захапленне: пазітыўныя эмоцыі білі цераз край, а разняволеная атмасфера спрыяла з’яднанню і новым знаёмствам.

Яркая феерыя суправа­джалася жывой музыкай і выступленнямі танцавальных калектываў. Было шмат конкурсаў і прызоў, фота­здымкаў на памяць. Працаваў выязны гандаль.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.