Кубак “Смаргонь-2016”

Спорт

15—17 чэрвеня праводзіўся рэспубліканскі турнір па футболе сярод хлопчыкаў 2003 года нараджэння, у якім прынялі ўдзел каманды ФК “Нафтан” (Наваполацк), ФК “БАТЭ” (Барысаў), дзве каманды Смаргонскай футбольнай школы і наша дружына “ПМЦ”. Юным пастаўчанам за два дні, 16 і 17 чэрвеня, давялося правесці чатыры гульні, таму што на пражыванне і харчаванне не было сродкаў. Дзякуй бацькам, якія сабралі грошы на бензін, а сем’і Антона Чалея і Леаніда Кабяка забяспечылі каманду транспартам. Гуляць давялося, фактычна, з колаў.

Вынікі ўдзелу каманды “ПМЦ” такія: два паражэнні з мінімальным лікам 0:1 ад ФК “Нафтан” і першай каманды Смаргоні, перамога 4:1 над другой смаргонскай камандай, баявая нічыя 3:3 з ФК “БАТЭ”. Прычым у гэтым паядынку пастаўчане ўвесь час вялі ў ліку, і толькі ў канцоўцы барысаўчане адыграліся з пенальці. “ПМЦ” заняў трэцяе месца. Але гэта не так важна. Галоўнае, што каманда атрымала неабходны вопыт, гульнёвую практыку з моцнымі сапернікамі напярэдадні ўдзелу юных футбалістаў у абласных спаборніцтвах “Скураны мяч”, якія пройдуць 19—20 ліпеня ў Паставах.

В. ГРАНТОЎСКІ, трэнер каманды.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.