Лучайскай парафіі — 250 гадоў. Запрашаем!

Духовность

23 ліпеня ў парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Лучаі адбудзецца ўрачыстасць у гонар святой Ганны і 250-годдзя заснавання лучайскай святыні.

У праграме: 14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, у 15.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, затым — асвячэнне аўтатранспарту і канцэрт. На свята запрошаны Таццяна Якушава і Валянціна Альшанская (вядучыя), «Беларускія дудары» (Віталь Воранаў і іншыя), Марына Вярэніч, гурт «Рэха», Лявон Вольскі і Павел Аракялян, Дзмітрый Корсак і Андрэй Жукоўскі, Алег Сямёнаў, гурт «Ферцінка» (г. Полацк), Аляксей Гросс. Між блокамі канцэрта выступяць дзеці і моладзь з Лучая і Варапаева. На заканчэнне свята — фаершоу і феерверк з 250 залпаў.

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ, пробашч.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.