“Сонейка” сагрэла

Образование

Здаецца, толькі ўчора адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны адкрыццю змены ў прышкольным лагеры “Сонейка”, а ўжо і час развітання настаў. 18 дзён праляцелі вельмі хутка. Лагерная змена прысвячалася марской тэматыцы. Кожны дзень мы “баразнілі” марскія прасторы, адпраўляліся ў падарожжы, наведвалі новыя “астравы”, “бухты” “залівы”. Мерапрыемствы праходзілі тэматычныя, а за ўдзел у іх атрады атрымлівалі зялёныя, сінія, чырвоныя якаркі. Па іх колькасці кожны атрад за дзень «праходзіў» пэўную колькасць міль.

На другім тыдні пачалося больш напружанае саперніцтва. Малодшы і старэйшы атрады прапанавалі самі праводзіць пазнавальныя гульні, мерапрыемствы ў рамках усяго лагера пасля тых, якія праводзілі педагог-арганізатар або настаўнік фізічнага выхавання. За гэта можна было атрымаць “залаты” якар, ці “прайсці” ажно 20 міль. Барацьба ішла да апошняга дня, у выніку перамагла дружба.

За актыўны ўдзел у жыцці лагера нам уручалі рознакаляровыя стужачкі. Большасць дзяцей атрымалі блакітныя і званне “юнга”, крыху менш — званне “старшы матрос” і зялёную стужку. А вось званне “марскі воўк” і чырвоную стужку самай першай атрымала Караліна Вялічка, затым — яе брат Станіслаў і Лізавета Касарэўская, крыху пазней — Наталля Лукашэвіч, а ў апошні дзень “марскім ваўком” стаў і Сцяпан Януш.

Адпачылі мы на славу. Дзякуем начальніку лагера Аксане Анатольеўне Навумец, педагогу-арганізатару Наталлі Уладзіміраўне Бяляўскай, настаўніцы фізічнага выхавання Наталлі Аляксандраўне Юрэвіч, музычнаму кіраўніку Бенядзікту Альбертавічу Аўсюку, усім настаўнікам-выхавальнікам, повару Ганне Пятроўне Павялковіч, яе памочніцы Святлане Вінальеўне Лукашэвіч, тэхнічнаму персаналу.

Даша КУКШТЭЛЬ,

Марына ВАСЬКОВІЧ,

Караліна ВЯЛІЧКА, вучаніцы Гуцкай СШ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.