Сустрэча на Кургане Дружбы

Общество

2 ліпеня на Кургане Дружбы, размешчаным на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі, прайшла 57-ая сустрэча ветэранаў вайны і жыхароў прыгранічча. На ёй упершыню прысутнічалі кіраўнікі і дэлегацыі ўсіх раёнаў дзвюх абласцей — Віцебскай і Пскоўскай. У склад дэлегацыі нашага раёна, якую ўзначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў,   уваходзілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, старшыня раённага савета ветэранаў Г. Ф. Літвіновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” І. А. Каралёва, дырэктар СШ №4 г. Паставы В. Ч. Пякарскі, ветэран працы В. К. Мышко.

Сёлета арганізатарам сустрэчы на Верхнядзвіншчыне быў беларускі бок. Гаспадары шчыра віталі ўсіх прысутных, а таксама дэлегацыі на чале з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Бурчаком і дэпутатам сейма Латвіі Артурам Рубіксам. Мерапрыемства пачалося з ускладання вянкоў і кветак да манумента героям-камсамольцам вёскі Прошкі, помніка партызанцы-падпольшчыцы Марыі Пынто. Праз пагранічны мост былі перададзены кветкі для ўскладання да помніка партызану і разведчыку, Герою Савецкага Саюза Іманту Судмалісу. З абодвух бакоў беларуска-латвійскай граніцы групы людзей шчыра віталі адно аднаго, а затым заспявалі “Катюшу”.

На ўрачыстым мітынгу ад імя жыхароў Прыдзвінскага краю выступіў старшыня абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў.

Прадоўжылі сустрэчу святочны канцэрт творчых калектываў Віцебшчыны і партызанскі касцёр. На працягу дня на Кургане Дружбы працавала выстава, на якой былі прадстаўлены экспанаты і матэрыялы ваеннай тэматыкі, праходзілі культурна-спартыўныя мерапрыемствы.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.