У лік дзяржзаказу

Местная власть

У аўторак першым на Пастаўшчыне прыступіў да выканання дзяржаўнага заказу па продажы збожжа філіял “Нафтазаводмантаж-агра”. Зерне новага ўраджаю даставіў на Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства  вадзіцель АТП  №17 Леанід Нямчынскі. Ляхаўшчынскія хлебаробы плануюць сёлета рэалізаваць 450 тон збажыны. 126 тон харчовай пшаніцы трэцяга класа ўжо паступіла з гаспадаркі ў лік дзяржзаказу. 106 тон харчовага зерня дастаўлена з ААТ “Ярэва-агра”. А ўсяго сельгаспрадпрыемствы нашага раёна павінны паставіць для харчовых патрэб у філіял “Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” Полацкага камбіната хлебапрадуктаў 7900 тон збожжа ўраджаю 2016 года.

На здымку: дырэктар філіяла «Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства» Міхаіл Гінько вітае караваем галоўнага агранома філіяла «Нафтазаводмантаж-агра» Марыну Галубёнак.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.