Убралі рапс


Ва ўсіх гаспадарках раёна, дзе захаваліся пасевы азімага рапсу  (усяго  1198 гектараў) вядзецца або ўжо закончана яго ўборка. Праўда, ураджай не вельмі радуе,  бо ў пераважнай большасці сельгаспрадпрыемстваў гэта культура дрэнна перазімавала, а месцамі наогул загінула.  Найлепш урадзіў рапс у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, дзе ўраджайнасць масланасення складае больш за 20 цэнтнераў з гектара.  А вось у ААТ “Сцяг Перамогі-агра” намалоты ніжэйшыя за леташнія.

— Мы ўправіліся з работай у полі за лічаныя дні, — расказваў галоўны аграном гаспадаркі Ігар Турон. — Цяпер даводзім насенне да парадку. Увогуле, выезд у поле паказаў, што большасць камбайнаў гатовы хоць сёння пачаць уборку збожжавых.

Жніво сапраўды не за гарамі. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, калі ўсталюецца надвор’е, на збожжавую ніву ў раёне  выедуць дзясяткі экіпажаў.

На здымку: галоўны аграном ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Ігар Турон з камбайнерам Віктарам Граблеўскім.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.