Велападарожжа ў Бірвіту

Образование

Адным з накірункаў выхаваўчай работы па фарміраванні нацыянальнай свядомасці і патрыятычных якасцей з’яўляецца арганізацыя і правядзенне экскурсій і паходаў. Лета — найлепшы час для вандровак. У канцы чэрвеня ў чарговы раз восем вучняў Андронаўскай ЯСБШ сумесна з дырэктарам школы Л. Г. Гінько і аўтарам гэтых радкоў адправіліся ў велапаход. На гэты раз наша падарожжа было даволі незвычайным. Мы вырашылі наведаць падстанцыю 330 кВ “Паставы”.

Аб’ект будуецца ў складзе вялікага праекта “Схемы падачы магутнасці ў Беларускую энергасістэму ад Астравецкай АЭС”. Усяго будуць уведзены 23 пускавыя комплексы, а вось згаданая падстанцыя каля вёскі Бірвіта Курапольскага сельсавета будзе адной з самых буйных у нашай краіне. Будаўнічыя і мантажныя работы вядзе Паўночнакітайская электраэнергетычная праектна-інжынерная кампанія (NCPE).

Першае, што ўразі­ла ў кітайцаў — пунктуальнасць. У раней агавораны час, строга хвіліна ў хвіліну, з’явіліся прадстаўнікі кампаніі. Па-другое, сур’ёзны падыход да арганізацыі экскурсіі. Кітайскія сябры прадумалі ўсё да драбніц, каб вучням было цікава, і гэта ў іх атрымалася. Знаёміў нас з будаўнічым аб’ектам інжынер па ахове працы Шэнь Цзяньцзюнь, а дапамагаў яму тэхнік будаўнічай вытворчасці Мікалай Галімскі. Дзяцей цікавіла ўсё — ад умоў працы да быту і адпачынку. А якім цікавым быў завочны экскурс у гісторыю Паўночнага Кітая! Школьнікі ўзяліся запамінаць кітайскія словы, і ў іх гэта нядрэнна атрымлівалася. Вялікі палец рукі, узняты ўверх нашым гідам Шэнем, таму пацвярджэнне.

У канцы лістапада бягучага года аб’ект павінен быць здадзены ў эксплуатацыю. На яго адкрыццё мы атрымалі запрашэнне. І такой магчымасцю абавязкова скарыстаемся.

Ю. КАТОВІЧ, настаўнік

 Андронаўскай ЯСБШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.