Вось такі «алігатар»


Вось такі «алігатар» вырас на градцы ў жыхаркі вёскі Шыр­кі Алены Гендрыкаўны Рудніцкай. Вопытная гаспадыня сёлета ў якасці эксперыменту вырашыла апрабаваць новы гатунак агуркоў «Алігатар» — і не пашкадавала. Набытае ў магазіне «Сядзіба» насенне спачатку выса­дзіла ў гаршчкі, а ў пачатку мая зялёныя калівы «перакачавалі» ў цяпліцу. Не прайшло і месяца, як з’яві­лі­ся першыя плады. Па-сапраўднаму багаты ўраджай Алена Гендрыкаўна працягвае збі­раць і цяпер.

— Салодкія, сакавітыя, духмяныя, не патрабуюць дадатковага догляду, — характарызавала высокаўраджайны гатунак А. Г. Рудніцкая. — У асноўным ужываем у ежу ў свежым выглядзе, паспрабавала зрабіць і маласольныя — усе засталіся ў захапленні.

Звычайная даўжыня пладоў складае каля сарака сантыметраў, а даўжыня гэтага агурка — 55 сантыметраў. Можа, ён і не вырас бы да такога памеру, калі б не схаваўся ў агурочніку. Гаспадыня заўважыла яго, калі стала абрываць засохлае лісце. Вырашыла пачаставаць калег, але тыя адмовіліся есці плод да таго часу, пакуль той не будзе сфатаграфаваны для раённай газеты.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.