З Днём кааперацыі!


Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі, ветэраны працы, пайшчыкі!

Сардэчна віншуем з прафесійным святам! У кааператыўнага руху Беларусі багатая гісторыя і трывалыя традыцыі. Неад’емнай яго часткай з’яўляецца раённае спажывецкае таварыства. Ваш калектыў не толькі захаваўся як зладжаная, сістэмная арганізацыя, але і ў новых экана¬мічных умовах прадаўжае развівацца. Растуць тавараабарот, вытворчасць уласнай прадукцыі, якасць абслугоўвання і прадастаўлення паслуг насельніцтву. Значныя сродкі ўкладваюцца ў рэканструкцыю і перааснашчэнне гандлёвых і іншых аб’ектаў.

Незаменная роля спажывецкай кааперацыі ў гандлёвым абслугоўванні жыхароў сельскай мясцовасці, у тым ліку аддаленых населеных пунктаў, аказанні дапамогі ў рэалізацыі лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, закупе другасных рэсурсаў.

Са спажывецкай кааперацыяй сваё жыццё звязалі сотні людзей. Сярод іх шмат прафесіяналаў, майстроў, для якіх кааперацыя стала справай жыцця, прызваннем. Упэўнены, што і ў далейшым ваш калектыў будзе годна выконваць сваё сацыяльнае прызначэнне, праяўляць настой¬лівасць і ініцыятыву ў паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых набыткаў у працы.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.