Здароўя і доўгіх гадоў

Личности Местная власть

Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Леніна, ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі краіны, былы дэпутат Вярхоўных Саветаў БССР і СССР, былы старшыня калгаса імя Суворава Алег Адольфавіч Валодзька прымаў 17 ліпеня віншаванні з 70-годдзем.

У ліку першых да юбіляра завіталі старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Ва¬сільевіч Чэпік, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто. За шматгадовую добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у стварэнне вытворчай і сацыяльнай базы гаспадаркі А. А. Валодзьку былі ўручаны Ганаровыя граматы абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, раённага Савета дэпутатаў. Кіраўнікі Пастаўшчыны выказалі юбіляру шчырую ўдзячнасць за ўсё, што ён зрабіў для сельгаспрадпрыемства і людзей, пажадалі даўгалецця, творчасці на літаратурнай ніве.

Хвалюючай атрымалася сустрэча юбіляра з цяперашнім дырэктарам ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрыем Францішкавічам Шымчыкам і галоўнымі спецыялістамі. Яны і сёння ідуць за парадамі да легендарнага кіраўніка і радуюць тым, што гаспадарка прадаўжае развівацца, асвойвае самыя перадавыя тэхналогіі па вытворчасці жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі, па многіх паказчыках па-ранейшаму займае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне і вобласці.

У нядзелю дзверы ў дом Валодзькаў практычна не зачыняліся. Шмат было і тэлефанаванняў: Алега Адольфавіча віншавалі з 70-годдзем многія дзясяткі сяброў, былых калег і аднадумцаў, кіраўнікоў і прадстаўнікоў самых розных калектываў з Пастаў, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў.

Яго называлі чалавекам-легендай і ўзорам служэння роднай беларускай зямлі, сапраўдным гаспадаром. А жадалі Алегу Адольфавічу моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Яго багаты вопыт, мудрае мысленне і падыход да ацэнкі сучасных з’яў і па¬дзей вельмі патрэбны ўсім нам.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.