Наша газета

Алена ВІТКО, студэнтка Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта: — «Пастаўскі край» выпісваем на працягу дзесяці гадоў. Заўсёды чакаем свежы выпуск і па чарзе правяраем паштовую скрынку, ці прыйшла газета. Любім «раёнку» за яе ўніверсальнасць. На кожную рубрыку ў нашай сям’і знаходзіцца свой чытач. Напрыклад, тату найбольш цікавяць фотаздымкі і рэклама, дзядулю — справы ў сельгаспрадпрыемствах, дзяцей — […]

Продолжить чтение

Падарыце кветкавую радасць

Па Прэзідэнцкай праграме “Дзеці Беларусі” ў нашым горадзе, у мікрараёне шостага гарадка, пабудаваны камфартабельны дом для прыёмнай сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і  дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На яго ўзвядзенні пастараліся будаўнікі АБП “Рассвет Пастаўскі”, многія прадпрыемствы і арганізацыі дапамагалі ў абсталяванні дома, набыцці мэблі, бытавой тэхнікі. Засталося ўпрыгожыць яго кветкамі. Раённая ветэранская арганізацыя, […]

Продолжить чтение

Падарункі ад філіяла Белтэлекама

У аўторак, атрымаўшы заданне ехаць на ўборку ячменю, камбайнеры і вадзіцелі навасёлкаўскага сельгасаддзялення  так і не рушылі ў поле — з самага ранку пайшоў моцны дождж. І хаця механізатары не засталіся без справы, яшчэ адзін дзень жніва аказаўся змарнаваным. — За 44 гады работы не магу прыгадаць такой цяжкай уборкі, — гаварыла галоўны аграном ААТ […]

Продолжить чтение

Без памочнікаў не абыходзяцца

Жніво вобразна называюць пярэднім краем барацьбы за ўраджай. А ў ААТ “Хацілы-агра” дадаюць: каб захаваць вырашчанае, атрымаць высакаякаснае насенне і такі ж фураж, трэба мець і «надзейны тыл» — зернесклады і сушыльную гаспадарку. Яны размешчаны ў хацілаўскім і целякоўскім аддзяленнях. У першым вялікай гаспадаркай загадвае Марына Скрыдлеўская. Тут заўсёды хапае клопатаў, але асабліва шмат іх […]

Продолжить чтение

Колькі паспелі, столькі і пасеялі

Не вельмі парадаваў сёлета азімы рапс. Тым не менш на будучы год пад гэту культуру ва ўсіх гаспадарках раёна за выключэннем ААТ “Парыж-агра” і “Андроны” планавалася адвесці 2430 гектараў. — Для сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці аптымальныя тэрміны сяўбы рапсу былі вызначаны з 5 па 25 жніўня, што з’яўляецца найгалоўнейшым патрабаваннем, — адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу па […]

Продолжить чтение

Яна была кіраўніком, якім хочацца ганарыцца

У альбомах больш чым сотні пастаўчан, якім пашанцавала працаваць разам з былым старшынёй Пастаўскага райвыканкама, а затым першым сакратаром Пастаўскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Валянцінай Аляксееўнай Клачковай, захоўваюцца фотаздымкі з яе асабістым подпісам на добры ўспамін аб сумеснай рабоце. У знак удзячнасці Валянціна Аляксееўна падарыла іх падчас прыгожага развітання з кіруючымі кадрамі раёна па прычыне […]

Продолжить чтение

Эксклюзіўныя рэчы Машы Маслюк

Работы Машы Маслюк выпадкова ўбачыла ў сацыяльных сетках. Мяккія цацкі (кот, сабачка, зайцы, снегавік, Дзед Мароз, чарапаха, божая кароўка, курыца і іншае) — вачэй не адвесці, падасінавікі, баравікі, лісічкі, сыраежкі не адрозніць ад тых, што растуць у лесе, вазачкі, калядны вянок, ігольніца, букеты кветак — удалае дапаўненне любога інтэр’ера. Усе рэчы звязаны кручком. Маша — […]

Продолжить чтение

“Не магу не займацца музыкай”

Імя Валерыя Кетрыса вядомае многім пастаўчанам: хтосьці разам з ім вучыўся ў школе, хтосьці чуў яго выступленне на канцэртах арганнай музыкі ў касцёле Святога Антонія Падуанскага. Цяпер хлопец жыве і працуе ў Кітаі. Падчас знаходжання Валерыя ў водпуску карэспандэнт “Пастаўскага краю” Анна Анішкевіч мела з ім гутарку. — Прадстаў, калі ласка, сябе чытачам газеты. — […]

Продолжить чтение

Пратэсціравалі веды

19 жніўня завяршыўся другі этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў і маладых работнікаў раёна “Шлях да поспеху” — прафесійнае тэсціраванне. Удзельнікі, якіх, нагадаю, 10      чалавек, сабраліся ў ма        лой зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, дзе іх вітала старшыня журы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская. — […]

Продолжить чтение

Навучыцца сёрфінгу

У пошуках адрэналіну хтосьці займаецца сноўбордам, хтосьці — парашутным спортам, іншыя — паркурам, мотагонкамі і шмат яшчэ чым. Мая 23-гадовая пляменніца Алеся Венгура гэтым летам была ў Партугаліі, дзе займалася сёрфінгам. Зразумела, калі яна, пасталелая і загарэлая, прыехала, я адразу засыпала яе пытаннямі. — Што такое сёрфінг? — Гэта катанне па хвалях на сёрфбордзе (дошцы, […]

Продолжить чтение
Страница 1 из 212