Абмеркавалі дэпутаты

Местная власть

17 жніўня ў Паставах адбыліся сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і чарговая, 25-ая, сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

На парадак дня выносіліся пытанні: “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Пастаўскага раёна ў 2016 го­дзе”, “Аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва”, “Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна”. Дакладчыкамі па іх выступілі адпаведна старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, начальнік аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта П. Т. Казакевіч.

Слова ў спрэчках узялі дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ААТ “Паставымэбля” С. Р. Зямчонак, намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства Г. М. Сянько, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Н. М. Седзюкевіч.

У рабоце сесіі і сходу прыняў удзел першы намеснік старшыні праўлення аблспажыўсаюза В. А. Шуляк.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.