Адкрывайце ў сабе таленты


Вось і заканчваецца цудоўная летняя пара. Надвор’е сёлета не надта песціла цяплом. Але ж гэта не азначае, што лета прайшло бясследна. Усе адпачылі: хто — ад работы, іншыя — ад вучобы. Некаторыя ж, наадварот, плённа папрацавалі.

Але на календары 31 жніўня. Заўтра пачнецца новы навучальны год. Асабліва святочнымі і ў той жа час клопатнымі будуць першыя вераснёўскія дні ў першачкоў, бо яны ўпершыню пераступяць школьны парог. Для выпускнікоў таксама адказны момант — сёлетні навучальны год для іх стане развітальным са школай.

Успамінаю: калі была маленькай, гуляла толькі ў адну гульню — “школу”. Набірала шмат сшыткаў, розных папер, рабіла класныя журналы, сама пісала сачыненні, а потым чытала іх сваім “вучням” — часцей за ўсё гэта былі лялькі. Так і атрымалася, што мая будучая прафесія дазволіць працаваць з дзеткамі.

Гэту нататку напісала не толькі для таго, каб прыгадаць сваё школьнае дзяцінства, але і каб падштурхнуць тых, хто яшчэ не вызначыўся, якую прафесію выбраць і куды паступаць. Мая парада старшакласнікам — шукайце ў сабе тое, да чаго найбольш здатныя, развівайце свае таленты. І пачынайце гэта рабіць з самага пачатку, не адкладваючы на потым. Усім — поспехаў!

Дзіяна ЛІТВІНОВІЧ, студэнтка Віцебскага

дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.