Без памочнікаў не абыходзяцца


Загадчыца склада Марына Скрыдлеўская, падсобны рабочы Аляксандр Буча і аператар зернесушылкі Пётр Пузан.

Жніво вобразна называюць пярэднім краем барацьбы за ўраджай. А ў ААТ “Хацілы-агра” дадаюць: каб захаваць вырашчанае, атрымаць высакаякаснае насенне і такі ж фураж, трэба мець і «надзейны тыл» — зернесклады і сушыльную гаспадарку. Яны размешчаны ў хацілаўскім і целякоўскім аддзяленнях. У першым вялікай гаспадаркай загадвае Марына Скрыдлеўская. Тут заўсёды хапае клопатаў, але асабліва шмат іх жнівом, калі адначасова з прыёмкай ураджаю ў работу ўключаны 4 камерныя сушылкі, высокапрадукцыйная КЗСВ-30, сучасная лінія па ачыстцы насення.  Паспець усюды адной цяжка, але ў Марыны Вільгельмаўны надзейныя памочнікі. У іх ліку аператары зернесушыльнага комплексу  Пётр Эдвардавіч Пузан і Сяргей Уладзіміравіч Рабухін, якія ўжо высушылі амаль 5300 тон збожжа. На падрыхтоўцы насеннага матэрыялу вызначаецца Пётр Якімовіч.

Анатолій Пабядзінскі, Пётр Лаўрыновіч, Андрэй Абуховіч і Ігар Павініч.

Нягледзячы на высокую ступень механізацыі, пры дапрацоўцы збожжа хапае і ручной працы. Тут у асноўным заняты сезонныя рабочыя з ліку беспрацоўных і студэнтаў навучальных устаноў. З некаторымі я пазнаёміўся падчас пералапачвання імі зерня на камернай сушылцы. Анатолій Пабя­дзін­скі ў гэтым годзе закончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж і паступіў на трэці курс Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Ігар Павініч — другакурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Андрэй Абуховіч — выпускнік Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, рыхтуецца да службы ў арміі. А вось для Пятра Лаўрыновіча вучоба ў гэтай навучальнай установе пачнецца з 1 верасня. Заробленыя на зернетаку  грошы будуць вель­мі дарэчы юнакам.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.