Да 100-годдзя міліцыі

Общество

У 29-ым нумары “Пастаўскага краю” за 13 красавіка 2016 года мы паведамлялі пра тое, што Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’явіла конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор пра органы МУС, прысвечаны 100-годдзю міліцыі. Для ўдзелу ў ім запрашаюцца рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя аўтары. Сёння нагадваем намінацыі, якія ён у сябе ўключае. Гэта “Лепшы малюнак “Міліцыя вачыма дзяцей”, “Лепшае віншаванне выяўленчага мастацтва, прысвечанае беларускай міліцыі”, “Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю”, “Лепшы плакат (білборд) пра беларускую міліцыю”, “Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра беларускую міліцыю ў прозе”, “Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі” і “Лепшая песня пра беларускую міліцыю”.

Работы з абавязковай паметкай “На конкурс да 100-годдзя міліцыі” трэба накіроўваць не пазней чым 1 кастрычніка 2016 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.

Больш падрабязную інфармацыю аб правя­дзенні конкурсу можна атрымаць у Пастаўскім РАУС, каб. 11, тэл. 4-21-99.

В. ВРУБЛЕЎСКІ, намеснік начальніка РАУС

па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.