І на “7-мі вятрах”


Прачытала ў “Пастаўскім краі” матэрыялы пра ўдзел прадстаўнікоў нашага раёна ў мерапрыемствах “Славянскага базару”, і захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі. Справа ў тым, што ў межах юбілейнага, 25-га, фестывалю ў Віцебску праводзілася больш за 100 розных мерапрыемстваў — выставы, тэатральныя сустрэчы, канцэрты і фэст вулічнага мастацтва “На 7-мі вятрах”. Гэта былі выступленні музыкантаў, спевакоў, тэатральныя пастаноўкі, працавалі мастакі прама на вуліцах. А яшчэ адбыўся вершаваны марафон “1000 вершаў пра Віцебск”, удзельніцай якога стала і я.

Больш за 10 гадоў таму мной быў напісаны верш пра Віцебск “Городу, который я люблю”, з якім звязаны найлепшыя ўспаміны дзяцінства і студэнцкага юнацтва. Мае дзеці прачыталі ў інтэрнэце пра тое, што ўсе жадаючыя запрашаюцца на марафон вершаў, прысвечаных віцебскаму паэту Давіду Сімановічу, на якім трэба без перапынку прачытаць аўтарскія вершы або вершы паэтаў пра Віцебск, і адправілі на электронны адрас мой верш. Хутка прыйшоў адказ з запрашэннем да ўдзелу.

3 хваляваннем і пэўнай трывогай я паехала ў Віцебск, але ўсё было выдатна — і надвор’е, і настрой і арганізацыя правядзення марафона, нават тое, што чыталі мы свае вершы каля помніка Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну. Той, хто бывае ў Віцебску, ведае, якое гэта прыгожае і ўтульнае месца ў цэнтры горада. Слухачы падыходзілі, некаторыя самі чыталі прапанаваныя арганізатарамі вершы, што былі знойдзены ў кнігах і архівах, напрыклад Ганны Ахматавай, Анатоля Астрэйкі і іншых знакамітых паэтаў. Мой час выступлення быў з 14.00 да 15.00, а ў цэлым уся імпрэза доўжылася больш за 14 гадзін (арганізатары плануюць трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, бо такіх вершаваных марафонаў, прысвечаных толькі аднаму гораду, яшчэ не было).

Пашчасціла схадзіць на канцэрт, прысвечаны 75-годдзю Уладзіміра Мулявіна. Выдатныя спевакі Ян Жэнчак і Пётр Ялфімаў, мужчынская група Камернага хору Рэспублікі Беларусь, артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, аркестр імя Іосіфа Жыновіча і яго выдатныя салісты-вакалісты стварылі непаўторнае свята жывой музыкі, за якую перапоўненая зала філармоніі дзякавала працяглымі авацыямі.

3 задавальненнем паглядзела і на землякоў-пастаўчан. Нашаму райспажыўтаварыству прапанавалі выдатнае ганаровае месца ў самым цэнтры фестывальнага Віцебска, і гэты іспыт быў годна вытрыманы. А як прыгожа выглядалі нашы пастаўскія артысты! Як весела і адмыслова вялі сваю гульнёвую праграму на вулі­цах Віцебска вясёлыя ўдзельнікі самадзейнасці з Гуты! 3 добрым настроем ад усяго, што ўбачыла, ад удзелу ў фэсце «На 7-мі вятрах» вярнулася дамоў. Дзякуй усім работнікам культуры за арганізацыю такіх свят.

С. АЛІХВЕР, вёска Ляхаўшчына.

 

Городу, который я люблю

Меняет время облик наших городов,

Порой шикарны просто эти перемены.

Но вдруг сквозь кружево чугунное мостов

Тебе почудятся старинных зданий стены.

Сверкнут на солнце позолотой купола,

Раздастся звон весёлый первого трамвая.

Недаром сказано: “История здесь шла,

Свой путь не вёрстами — веками отмеряя”.

Любимый город! Испытать тебе пришлось

Расцвет, разруху, войны, взлёты и паденья.

Разбитый, ветром продуваемый насквозь,

И сам ты был тогда участником сраженья.

Бомбёжек нет, и пушек гром давно утих,

Но камни Витебска пока что не забыли,

Как двести жителей, оставшихся в живых,

Встречать своих освободителей спешили.

Холмы, овраги, реки, площади, мосты —

Весь твой рельеф, как и судьба твоя, негладкий.

Был весь разрушен, но сумел подняться ты,

За жизнь цеплялся, Витебск, ты железной хваткой.

Старинной ратуши здесь строгий силуэт,

И мощь соборов, и тепло уютных улиц…

Ведь больше тысячи труднейших, долгих лет

Стоишь ты там, где две реки навек сомкнулись.

Здесь, над Двиной на круче, гордых три штыка,

И обелиск войны двенадцатого года,

И горечь слёз у стелы пятого полка —

Как память много пережившего народа.

Княгиня Ольга, и Машеров, и Шагал,

Других имён достойных целая плеяда,

Кто славу Витебску веками создавал,

Людей, о ком всегда потомкам помнить надо.

И снова хочется, не торопясь, пройти

Над тихой Витьбой в парке старом и тенистом

И что-то милое, знакомое найти,

Вернуться к юности, к её мечтаньям чистым.

Лучёса, Марковщина, Тулово, Пески —

Такие тёплые, сердечные названья,

И гладь спокойная разлившейся реки,

И новой встречи со “Славянкой” ожиданье.

Всё это — Витебск, это милый город мой,

Неброский внешне, благородно-утончённый.

Пускай стоит он вечно над Двиной.

Судьба к нему всегда пусть будет благосклонна.

                                                              2004—2005 гг.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.