Колькі паспелі, столькі і пасеялі


Механізатар філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” Георгій Зелянкевіч пры плане 100 пасеяў 138 гектараў азімага рапсу.

Не вельмі парадаваў сёлета азімы рапс. Тым не менш на будучы год пад гэту культуру ва ўсіх гаспадарках раёна за выключэннем ААТ “Парыж-агра” і “Андроны” планавалася адвесці 2430 гектараў.

— Для сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці аптымальныя тэрміны сяўбы рапсу былі вызначаны з 5 па 25 жніўня, што з’яўляецца найгалоўнейшым патрабаваннем, — адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Марыя Юзэфаўна Клімёнак. — За гэты перыяд у раёне паспелі пасеяць масланасенне  на 2000 гектараў. У раннія тэрміны на ўсёй планавай плошчы пры захаванні тэхналагічных патрабаванняў правялі сяўбу ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”, ААТ “Кураполле-агра”, “Хацілы-агра” і некаторых іншых . Самую вялікую плошчу — амаль 450 гектараў — займае азімы рапс у ААТ “Навасёлкі-Лучай”.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.