На службу Айчыне

Правовое поле

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2016 года № 277 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грама­дзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні — лістапа­дзе 2016 года”, раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ: правесці ў Пастаўскім раёне ў жніўні — лістападзе 2016 года прызыў грамадзян 1989—1998 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Юнакам 1998 года нараджэння, якім па стане на 30 лістапада 2016 г. спаўняецца 18 гадоў, а таксама грамадзянам ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія стаяць на ўліку ці абавязаны на яго стаць і не знаходзяцца ў запасе, страцілі права на адтэрміноўку, не атрымалі персанальнай павесткі аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца з 5 верасня па 11 лістапада к 9.00 у раённы ваенны камісарыят (г. Паставы, вул. Паркавая, 9, каб. №15).

Пры сабе трэба мець дакументы, якія засведчваюць асобу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.