На трэцяй частцы плошчаў


Больш за 20 адзінак рознай тэхнікі, у залежнасці ад надвор’я, задзейнічана кожны дзень на давядзенні да парадку льну, які вырошчвае механізаваны атрад ільнозавода. З 2500 гектараў даўгунец ужо выцераблены на трэцяй частцы планавай плошчы. Цяпер на яго ўборцы працуюць Аляксандр Аліноўскі, Дзмітрый Кузняцоў, Сяргей Студзянкоў, Аляксандр Шыкуць і Валерый Пупкевіч.

Дастатак вільгаці ў спалучэнні з сонечным надвор’ем, выкарыстанне абарачальнікаў і ўспушвальнікаў садзейнічаюць больш хуткай і якаснай вылежцы саломкі. На тых плошчах, дзе ўборка была праве­дзена ў ліпені, поўным ходам працуюць на прэс-падборшчыках  механізатары Алег Вайткевіч, Грыгорый Трушкін, Алег Філістовіч, Павел Кузьміч, Станіслаў Гапон, Віктар Пузан, Іван Загурскі, Сяргей Ворсін і Пётр Ларшын. Траста ўжо запрасавана ў рулоны і звезена ў шаху са 162 гектараў.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.