Наша газета


Павел Аляксандравіч Вавінскі, дырэктар дзіцяча-юнацкай  спартыўнай школы, г. Паставы:

— Газету чытаю рэгулярна. Яе выпісваюць мае бацькі, разам з якімі жыву, таксама пагартаць старонкі выдання ёсць магчымасць і на рабоце — дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” — пастаянны падпісчык раёнкі. А яшчэ, як і многія прадстаўнікі майго пакалення, актыўна карыстаюся інтэрнэтам, таму нярэдка заходжу на сайт раённай газеты, дзе можна не толькі пачытаць артыкулы газетчыкаў, але і знайсці апошнія выпускі мясцовых радыё і тэлебачання.

Найперш шукаю матэрыялы на спартыўную тэматыку. Цікаўлюся дзіцячым і дарослым футболам, шчыра радуюся за ўдалыя выступленні землякоў на разнастайных спаборніцтвах па плаванні і каратэ, з асалодай чытаю пра поспехі цяперашніх і былых выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і валейбалістаў мясцовай каманды “Атлант” і іншыя. Таксама ніколі не абмінаю артыкулаў пра знаёмых. Уважліва вывучаю і рэкламныя палосы, на якіх размяшчаецца шмат карыснай інфармацыі, якой сам неаднойчы  карыстаўся.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.